BE RU EN

Камера назірання зафіксавала прылёт ракеты РФ па шматпавярхоўцы ў Дняпры

  • 29.06.2024, 13:57

Відэа аспрэчвае версію крамлёўскіх прапагандыстаў.

Камера назірання зафіксавала прылёт расейскай ракеты па шматпавярхоўцы ў Дняпры 28 чэрвеня. Мяркуючы з відэа, гэты жылы дом і быў галоўнай цэллю ўдару, піша dialog.ua.

Як толькі стала вядома, што расейская ракета ўдарыла па жылым шматпавярховіку, крамлёўскія прапагандысты на адзін голас пачалі абвінавачваць у тым, што здарылася, украінскую СПА.

Апублікаванае відэа аспрэчвае гэтую вэрсію. На роліку выразна відаць прамое траплянне расейскай ракеты па доме.

Папярэдне гаворка ідзе пра авіяцыйную ракету «Х-69» або «Х-59». Украінскі бок пакуль не назваў сродак паразы.

Нагадаем, што ўдар па шматпавярхоўцы быў нанесены ў 18.30 пятніцы, 28 чэрвеня. У гэты час многія жыхары паспелі ўжо вярнуцца з працы дадому. Пры нападзе чатыры верхнія паверхі дома былі цалкам разбураныя. Аскепкі абрынуліся ўніз на людзей і аўтамабілі. Паводле апошніх звестак, пацверджаная гібель аднаго чалавека. Яшчэ 5 жыхароў дома ўважаюцца за зніклых без вестак, у іх сваякоў бяруць узоры ДНК для апазнання парэштак. Яшчэ 12 чалавек атрымалі раненні. Сярод пацярпелых ёсць цяжарная жанчына і 7-месячная дзяўчынка.

Апошнія навіны