BE RU EN

У Google перакладніку з'явілася крымскататарская мова

  • 29.06.2024, 14:12

У МЗС Украіны віталі гэтую пастанову.

Google перакладнік дадаў крымскататарскую мову ў спіс даступных перакладаў.

Пра гэта паведамляе МЗС Украіны.

«Дзякуй Google за гэтую важную ініцыятыву, якая дэманструе, што багатая моўная і культурная спадчына карэнных народаў Украіны з'яўляецца каштоўнай для сусветнай супольнасці», – гаворыцца ў паведамленні.

У 2021 годзе Вярхоўная Рада Украіны прыняла законапраект, які замацоўвае статус крымскататарскага народа.

Апошнія навіны