BE RU EN

«Старажылы раёна былі супраць гэтага дома»

  • 29.06.2024, 14:47

Якія кватэры прадаюцца ў «элітцы» ў ціхім цэнтры Менска.

Такія шматпавярхоўкі звычайна завуць «прэстыжнымі дамамі ў ціхім цэнтры». Гэты жылы комплекс, нягледзячы на супраціў старажылаў квартала, пабудавалі 10 гадоў таму ў раёне вуліцы Калініна. У доме, які пазіцыянаваўся як элітны, запраектавалі замежныя ліфты, падземны паркінг і кватэры з цікавымі планіроўкамі, піша realt.by.

Дом пераменнай паверхавасці на вуліцы Кузьмы Чорнага, 25 з'явіўся ў 2014 годзе. Пабудову ўзвялі ў рамках рэканструкцыі старога квартала. Дом пабудавалі на месцы зялёнай зоны і знесеных двухпавярховак.

Забудоўнікам дома была кампанія «Трэст Прамбуд». Маналітны будынак зменнай паверхавасці пазіцыянаваўся як элітны. Можна заўважыць, што дом складаецца як бы з дзвюх частак. Першай узвялі 10-павярховую новабудоўлю, а потым збоку з'явілася трохпавярховая прыбудова, абліцаваная вентфасадам.

Першапачаткова праект забудовы вуліцы Кузьмы Чорнага выглядаў вось так. Планавалася, што аналагічныя дзесяціпавярховікі з'явяцца і ў глыбіні квартала, але гэтага не здарылася. Трэба адзначыць, што супраць ушчыльнення квартала тады актыўна выступалі жыхары суседніх чатырохпавярховак. Менавіта дзякуючы ім жылы комплекс атрымаўся настолькі рознапавярховым – ад трох да 10 паверхаў.

Сярод абяцаных бонусаў – высокія столі, вялікія вокны, падвышаная шума- і цеплаізаляцыя, ацеплены падземны паркінг, добраўпарадкаваная дваровая тэрыторыя, сучасная дзіцячая пляцоўка, відэаназіранне. Усё гэта было выканана.

Кошт квадратнага мера ў доме 10 гадоў таму пачынаўся ад 1600 даляраў.

На першым паверсе шматпавярхоўкі размясціліся офісныя і адміністрацыйныя памяшканні. У іх метр прадавалі за 2200 даляраў.

Дом знаходзіцца ў пешай даступнасці ад праспекта Незалежнасці і станцыі метро «Парк Чалюскінцаў». Уся інфраструктура знаходзіцца побач: крамы, аптэкі, школы, садкі, кавярні, рэстараны, зялёныя зоны.

Што тут прадаецца?

Самы эканамічны варыянт – двухпакаёвая кватэра на трэцім паверсе дома. Плошча гэтай двушкі складае 80 квадратных метраў. Кватэра складаецца з асобнай кухні, прасторнай гасцёўні і спальні з гардэробам. Усе пакоі аформленыя ў класічным стылі. Кошт – 175 тысячаў даляраў (2169 даляраў – за метр).

Таксама ў доме прадаецца трохпакаёвая кватэра на восьмым паверсе. Плошча гэтага жылля складае 99 квадратных метраў. Утульная і светлая кватэра поўнасцю гатовая да жыцця. Тут ёсць мэбля і тэхніка, а таксама якасны рамонт у класічным стылі. Гасцёўня сумешчаная з кухняй. У кватэры – 2 санвузлы. Кошт – 210 тысячаў даляраў (2106 даляраў – за метр).

Апошнія навіны