BE RU EN

УСУ адкінулі расейцаў ад Тэрнаў і Ямполеўкі ў Данецкай вобласці

  • 29.06.2024, 15:09

Украінскія вайскоўцы паказалі відэа з адбітых пазіцый.

Украінскія вайскоўцы здолелі адкінуць акупантаў ад Тэрнаў і Ямполеўкі Данецкай вобласці. Сярод іншага, УСУ адбілі пазіцыі паблізу вёскі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Азова».

«У выніку паспяховай аперацыі, праведзенай 12-й брыгадай спецыяльнага прызначэння “Азоў”, 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадай і сумежнымі падраздзяленнямі, Сілы абароны адкінулі ворага ад Тэрнаў і Ямполеўкі і замацаваліся на вызваленых пазіцыях», – гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаюць вайскоўцы, часткі акупантаў панеслі цяжкія страты: тэхніка знішчалася дзясяткамі, асабовы склад – сотнямі.

«Азоў» паказаў відэа толькі што адбітых пазіцый паблізу Тэрнаў, дзе расейскія вайскоўцы штурмуюць страчаныя акопы, дзейнічаючы хаатычна і без усялякага плану.

Сярод іншага, на кадрах, запісаных на экшн-камеру байца 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў», ліквідацыя акупанта на подступах да нядаўна адбітых Сіламі абароны пазіцый.

Апошнія навіны