У Расеі выдуманы Z-паэт выдаваў пераклады вершаў нацыстаў за творы пра Пуціна
- 29.06.2024, 15:55
І атрымліваў за гэта граматы.
У РФ актывісты стварылі ў сацсетцы Вконтакте старонку выдуманага «Z-паэта» Генадзя Ракіціна, які папаўнялі перакладамі нямецкіх літаратараў ХХ стагоддзя, якія ўслаўлялі гітлераўскі рэжым. Яго дадалі ў сябры больш за сто дэпутатаў расейскай Дзярждумы.
Як расказаў расейскі журналіст-расследавальнік Андрэй Захараў у Telegram, старонку выдуманага паэта стварылі ягоныя знаёмыя. Профіль «паэта» ў расейскай сацсетцы з'явіўся ў ліпені 2023 года, асноўнае фота было згенераванае нейрасеткай, адзначае Захараў.
За год аўтары старонкі пераклалі 18 вершаў такіх нямецкіх аўтараў, як Генрых Анакер і Эберхард Мелер. Аўтары адаптавалі іх вершы, дзе праслаўляўся нацызм, дадалі ў іх згадкі пра Расею, напрыклад пра баевікоў ПВК «Вагнер», і ілюстравалі фатаграфіямі расейскіх акупантаў, дыктатара Уладзіміра Пуціна, а таксама іншай сімволікай агрэсара. Паведамленні выдуманага паэта актыўна рэпосцілі z-каналы.
У сябрах «Ракіціна» – больш за дзве тысячы чалавек, сярод якіх 95 дэпутатаў Дзярждумы і 28 чальцоў Рады Федэрацыі. Вершы пасылалі на розныя расейскія конкурсы. Часопіс Масква адабраў некалькі для ўдзелу ў конкурсе Патрыятычны верлібр. Таксама выдуманы аўтар паспеў атрымаць граматы за сваю «творчасць».
«Аўтары праекту Генадзь Ракіцін вядома, хацелі б, каб іх вершы ўрэшце дапаўзлі да крамаў, але ў іх больш няма сілаў яго весьці. Таму што Ракіціна – не існуе, і ўсе ягоныя вершы, якія так спадабаліся дэпутатам і сенатарам, – пераклад паэтаў нацысцкай Нямеччыны», – напісаў Захараў.
У апошнім вершы «паэта» гаворыцца, што ён «доўга здзекаваўся з z-вершаў».