У Бабруйску пара спрабавала ўначы пераплысці Бярэзіну
- 29.06.2024, 17:33
Дабрацца да берага сіл не хапіла.
У суботу, 29 чэрвеня, а чацвёртай гадзіне раніцы ў Бабруйску па Бярэзіне плылі 35-гадовы мужчына і 30-гадовая жанчына. Іх заўважыў дзяжурны матарыст ратавання на вадзе – усё адбывалася як раз за 100 метраў ад выратавальнай станцыі.
«Пару стала зносіць плынню, і ім не хапала сіл дабрацца да берага», – распавялі ў МНС.
У выніку ратавальнік падплыў да плыўцоў на маторнай лодцы і даставіў іх на бераг. Выратаваныя не пацярпелі.
У МНС нагадалі, што нельга купацца ў цемры ці ў непагадзь.