BE RU EN

ПАРЕ пагражае лукашыстам трыбуналам

  • 29.06.2024, 18:09

Беларусь узгадалі ў рэзалюцыі.

Спецыяльны трыбунал за агрэсію Расеі супраць Украіны павінен улічваць «ролю і саўдзел кіраўніцтва Беларусі», гаворыцца ў прынятай 26 чэрвеня ў Страсбургу рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), прысвечанай прававым і праваабарончым аспектам, звязаным з дзеяннямі РФ супраць украінскага народу, піша «Позiрк».

ПАРЕ вітала пастанову Камітэту міністраў Рады Еўропы (РЕ) ад 30 красавіка 2024 года, якая надзяляе генеральнага сакратара РЕ паўнамоцтвамі падрыхтаваць дакументы «па магчымым праекце пагаднення паміж РЕ і ўкраінскім урадам аб заснаванні спецыяльнага трыбунала за злачынства агрэсіі РФ супраць Украіны».

Асамблея заклікала асноўную групу ў заснаванні трыбунала як мага хутчэй узгадніць яго «мадэль і прававую форму» з улікам «магчымых палітычных падзей».

З заклікам падтрымаць заснаванне трыбунала ПАРЕ звярнулася да трэціх краін і рэгіянальных аб'яднанняў, у тым ліку Еўразвязу, Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, Афрыканскага звязу.

ПАРЕ папрасіла Генасамблею ААН прыняць рэзалюцыю, якая ўхваляе ўстанову трыбунала, а таксама падзякавала Нідэрландам за гатоўнасць сабраць яго на сваёй тэрыторыі.

На думку Парламенцкай асамблеі РЕ, юрысдыкцыя трыбунала павінна распаўсюджвацца на агрэсіўныя дзеянні РФ, учыненыя з лютага 2014 года.

Апошнія навіны