Навукоўцы высветлілі, як павысіць шанцы на адмову ад курэння
- 29.06.2024, 18:29
Мінімум на год.
Камбінацыя варэнікліну і нікацінавых таблетак для рассмоктвання павышае шанцы на адмову ад курэння. Гэта паказала даследаванне, апублікаванае ў часопісе JAMA Network Open.
У эксперыменце ўзялі ўдзел 320 курцоў. У тых, хто прымаў і варэніклін, і пасцілкі з нікатынам, было на 84% больш шанцаў адмовіцца ад цыгарэт як мінімум на год. Праца стала першым высакаякасным параўнаннем варэнікліна і камбінаванай тэрапіі.
Прэпарат варэніклін (Чампікс) звязваецца з адмысловымі малекуламі ў мозгу, не даючы ім кантактаваць з нікацінам. Гэта змякчае залежнасць ад нікатыну. Нікацінзамяшчальная тэрапія дапамагае пазбавіцца ад сімптомаў сіндрому адмены пры адмове ад курэння.
Да гэтага навукоўцы высветлілі, што варэніклін і нікацінзмяшчальныя электронныя цыгарэты эфектыўна дапамагаюць людзям кінуць звычайныя цыгарэты. Яны дапамаглі і тым пацыентам, хто беспаспяхова спрабаваў пазбавіцца ад звычкі некалькі разоў.