BE RU EN

У Чарнігаве з'явілася мемарыяльная дошка Кастусю Каліноўскаму

  • 29.06.2024, 18:43

На доме, у які патрапіў набой.

У Чарнігаве на вуліцы Кастуся Каліноўскага размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар беларускага нацыянальнага героя, паведамляе Чарнігаўскі партал 0462.ua.

Мемарыяльная дошка ўстаноўлена на доме, у які трапіў набой у пачатку сакавіка 2022 года падчас расейскага ўварвання на поўнач Украіны.

Вуліца, на якой ушанавалі памяць кіраўніка паўстання 1863 года, раней насіла назву дзеяча часоў Другой сусветнай вайны Смірнова. У гонар Каліноўскага яе перайменавалі ў 2024 годзе.

Устаноўку і выраб мемарыяльнай дошкі ініцыяваў дабрачынны фонд «Вольная Беларусь». 20 чэрвеня фонд паведамляў, што адпаведнае рашэнне было зацверджана выканкамам Чарнігаўскай гарадской рады.

Апошнія навіны