Расея страціла элітную брыгаду каля Ваўчанска?
- 29.06.2024, 19:07
У УСУ адказалі.
Прадстаўнік аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца» Назар Валошын распавёў, як верагодная страта калісьці элітнай расейскай 83-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ў раёне Ваўчанска Харкаўскай вобласці можа адбіцца на магчымасцях РФ наступаць, піша unian.net.
«На некаторы час яны не будуць актыўна праводзіць баявыя дзеянні», – адзначыў ён у эфіры тэлемарафона.
З ягоных слоў, хутчэй за ўсё, расейцы будуць выводзіць гэта падраздзяленне або даўкамплектоўваць. Яшчэ адзін варыянт – перакідка больш баяздольных падраздзяленняў з іншых участкаў фронту, выказаў меркаванне Валошын.