Зяленскі расказаў, хто дапамог вызваліць украінцаў з палону ў Беларусі
- 29.06.2024, 19:17
Прымалі ўдзел дзве краіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што акрамя ўкраінскіх чыноўнікаў у падрыхтоўцы абмену палонных бралі ўдзел Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Ватыкан.
«Я дзякую ўсёй нашай камандзе, якая займаецца абменам: Ярмак, Буданаў, Малюк, Любінец, Кліменка. Дзякую Абʼяднаным Арабскім Эміратам і Ватыкану за пасярэдніцтва ў падрыхтоўцы для вызвалення (украінцаў – заўв. рэд.), якое адбылося на гэтым тыдні», – сказаў Уладзімір Зяленскі.
Нагадаем, Украіне ўдалося вярнуць з Беларусі Мікалая Швеца, Наталлю Захаранку, Паўла Купрыенку, Людмілу Ганчарэнку і Кацярыну Бруханаву.