Аўдыёкніга палітвязня Ігара Аліневіча выйшла на беларускай мове
- 29.06.2024, 21:44
Упершыню «Еду ў Магадан» выдалі ў 2013 годзе нарасейскай мове.
«Еду ў Магадан» – рукапіс дзённіка анархіста Ігара Аліневіча, напісанага падчас першага зняволення. Упершыню кнігу выдалі ў 2013 годзе на расейскай мове, дапоўненае беларускае выданне выйшла ў 2017 годзе. Цяпер яго можна і праслухаць.
У кнізе аўтар дэталёва апісвае сучасную карную сістэму, дзеліцца практычнымі парадамі, перасцярогамі, выказвае ўласныя погляды.
Пасля першага зняволення анархіст з'ехаў з Беларусі, але вярнуўся ў 2020 годзе. Неўзабаве яго разам з паплечнікамі затрымалі на мяжы з Украінай і абвінавацілі ў тэрарызме.
Лукашэнкаўскі суд прысудзіў Ігара Аліневіча да 20 гадоў калоніі. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў следчую турму Жодзіна.
У 2016 годзе Ігар Аліневіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі «Хартыі-97» за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча ў намінацыі «За асабістую мужнасць».