Час сэканд хэнд увайшла ў сто найлепшых кніг XXI стагоддзя паводле версіі The New York Times
- 10.07.2024, 17:42
Амерыканскія журналісты адзначылі працу беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч.
Кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд» заняла 72-е месца ў рэйтынгу найлепшых кніг XXI стагоддзя.
Аўтары The The New York Times пішуць пра твор так:
«З усіх грандыёзных няўдалых эксперыментаў 20-га стагоддзя нямногія скончыліся больш ганебна, чым амбіцыйная імперыя, вядомая цягам няпоўных сямі дзесяцігоддзяў як СССР.
Гібель мары аб камунізме адлюстроўваецца ў вуснай гісторыі лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Алексіевіч і яе бясстрашным партрэце людзей, якія выжылі ў савецкай дзяржаве (ці не) - былых зняволеных, функцыянераў кампартыі, звычайных грамадзян усіх масцяў. Гэты твор прабірае да мурашак і расплюшчвае вочы».
Рэйтынг створаны на аснове меркавання пяці соцень пісьменнікаў, публіцыстаў, навукоўцаў, рэдактараў, журналістаў, крытыкаў, выдаўцоў, паэтаў, перакладчыкаў і іншых экспертаў.