Байдэн пагаварыў з Трампам пасля замаху
- 14.07.2024, 8:21
Прэзідэнт ЗША склікае спецыяльны брыфінг у нядзелю.
Белы дом паведаміў, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн гутарыў з былым прэзідэнтам Дональдам Трампам у суботу вечарам (паводле Вашынгтона).
Пра гэта паведамляе AP.
Больш падрабязнасцяў аб размове ў адміністрацыі прэзідэнта не далі.
У нядзелю раніцай Байдэн скліча брыфінг з прадстаўнікамі нацыянальнай бяспекі і праваахоўных органаў у Белым доме.
Нагадаем, 14 ліпеня на Трампа рабілі замах падчас мітынгу ў штаце Пенсільванія. Пасля таго, як раздаліся стрэлы, ахоўнікі закрылі сабой экс-прэзідэнта і вывелі яго са сцэны.
Пасля стала вядома, што Трамп атрымаў лёгкае агнястрэльнае раненне. Загінулі адзін з гледачоў і нападнік.
Трамп, са слоў ягонай прэс-службы, адчувае сябе добра.
Прэзідэнт Джо Байдэн падзякаваў Сакрэтнай службе за тое, што Трампа даставілі ў бяспечнае месца. Байдэн таксама заклікаў асудзіць замах.
У сваёй сацсетцы Truth Social Трамп заявіў, што паранены ў верхнюю частку правага вуха і страціў шмат крыві.