Замах на Трампа: ФБР назвала імя і прозвішча стралка
- 14.07.2024, 9:51
Зробленая афіцыйная заява.
ФБР заявіла, што стралком, які ўдзельнічаў у замаху на былога прэзідэнта Дональда Трампа, выявіўся Томас Мэцью Крукс.
Пра гэта паведамляе CNN.
У ФБР заявілі, што ідэнтыфікавалі 20-гадовага Томаса Мэцью Крукса з Бетэл-Парку, штат Пенсільванія, «як суб'екта, які мае дачыненне да замаху на былога прэзідэнта Дональда Трампа».
У заяве сказана, што расследаванне працягваецца.
Нагадаем, што падчас перадвыбарчага мітынгу Дональда Трампа ў горадзе Батлеры, штат Пэнсыльванія раздаліся стрэлы, у выніку Трамп быў паранены. Таксама загінуў адзін з удзельнікаў мітынгу.