BE RU EN

У ахоўніка была паніка: з'явілася відэа прылётаў па нафтабазе ў Расеі

  • 14.07.2024, 11:16

Камеры назірання зафіксавалі два дакладныя ўдары.

Раніцай 13 ліпеня ўкраінскія беспілотнікі атакавалі чарговую расейскую нафтабазу - у Цымлянску Растоўскай вобласці.

Тым часам камеры назірання зафіксавалі два дакладныя ўдары па нафтабазе і ахоўніка з антыдронавай стрэльбай, які пры набліжэнні БпЛА пачаў панікаваць. Відэа абнародавала адно з расейскіх выданняў.

«З’явілася відэа прылёту БПЛА па нафтабазе ў Цымлянску. Камеры відэаназірання зафіксавалі два прылёты беспілотнікаў», – кажа каментар да відэа.

Характэрна, што расейцы спрабавалі абараніць нафтабазу на фоне метадычнага «выбівання» Украінай аб'ектаў нафтагазавай сферы РФ. На кадрах прыкметныя сляды збудавання антыдронавых сетак. Таксама на тэрыторыі дзяжурыў ахоўнік, узброены антыдронавай стрэльбай. Аднак калі абодва дроны ў розны час - яшчэ зацемна і на досвітку - прыляцелі па цэлі, ён запанікаваў.

Апошнія навіны