BE RU EN

Войскі РФ разрабавалі свінаферму пад Белгарадам

  • 14.07.2024, 12:18

Марадзёры трапілі на відэа.

Вайскоўцы УС Расеі ўварваліся на свінаферму ў Белгарадскай вобласці і абрабавалі яе. Момант патрапіў у аб'ектыў камеры відэаназірання. Аб інцыдэнце першым распавёў расейскі Telegram-канал «Попел».

Здарэнне адбылося яшчэ 10 ліпеня, аднак пра яго стала вядома толькі зараз. Прыкладна а 20:30 вечара двое ўзброеных расейскіх вайскоўцаў на легкавым аўтамабілі ўварваліся на тэрыторыю свінакомплексу, пасля чаго прыняліся яго марадзёрыць.

У відэа патрапіла, як вайскоўцы вынеслі з прадпрыемства вялікі скрутак і схавалі яго ў багажнік свайго аўто. Што менавіта ім удалося скрасці, невядома.

Апроч гэтага, яны яшчэ і ўзламалі дзверы аднаго з адміністрацыйных будынкаў комплексу. Судзячы па ўсім, тамака нічога каштоўнага салдаты знайсці не змаглі, бо вышлі адтуль з пустымі рукамі.

Свінаферма, якую абрабавалі расейскія вайскоўцы, знаходзіцца ў Барысаўскім раёне Белгарадчыны, які мяжуе з Украінай.

Прадпрыемства, імаверна, спыніла працу праз баявыя дзеянні. Ні ўлады Белгарадскай вобласці, ні вайсковае кіраўніцтва Расеі на інцыдэнт пакуль не адрэагавалі.

Апошнія навіны