Абмежаванне на наведванне лясоў знялі ў палове раёнаў Беларусі
- 14.07.2024, 13:38
Апублікаваная мапа.
У Беларусі часткова знялі абмежаванні на наведванне лясоў. Паводле звестак Міністэрства лясной гаспадаркі, з сённяшняга дня свабодны доступ у лясы адкрыты прыкладна ў палове раёнаў краіны.
Раней праз высокую пажаранебяспеку, выкліканую спякотным надвор'ем, наведванне лясоў было абмежаванае ва ўсіх 118 раёнах Беларусі. Цяпер абмежаванні захоўваюцца толькі ў 63 раёнах.
У раёнах, дзе абмежаванні ўсё яшчэ ў дзеянні, устаноўлены трэці клас пажаранебяспекі. Гэта азначае, што наведваць лес можна толькі пешшу - для шпацыраў, збору грыбоў і ягад. Пры гэтым уезд на аўтамабілі і развядзенне агню па-ранейшаму забароненыя.
Абмежаванні працягваюць дзейнічаць у большасці раёнаў Берасцейскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, а таксама ў асобных раёнах Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцей.