BE RU EN

Салаўёў аскандаліўся заявай аб расейскіх дзецях

  • 14.07.2024, 16:18

Паскардзіўся, што ў школах РФ не рыхтуюць «гарматнае мяса».

Прапагандыст Уладзімір Салаўёў паскардзіўся, што ў школах Расеі надта мала надаецца часу вайсковай падрыхтоўцы дзяцей.

Скандальную заяву ён зрабіў у эфіры свайго ток-шоу "Вечар з Уладзімірам Салаўёвым" на дзяржаўным тэлеканале "Расія 1", паведамляе Диалог.UA.

«Мы не ваяк выхоўваем! У нас у школах збіранне і разбіранне аўтаматаў зрабіць нельга, у нас аўтаматаў гэтых няма! У нас законы прынятыя такім чынам, што мы выхоўваем каго хочаш, але не патрыёта, не мужчыну! — крычаў Салаўёў.

Адзначым, што Салаўёў мае 8 дзяцей, з якіх двое сыноў паўналетнія і могуць узяць удзел у так званай «СВА». Аднак прапагандыст уважае за лепшае, каб на фронце паміралі чужыя дзеці, а не ягоныя ўласныя.

Апошнія навіны