УСУ адкінулі расейцаў у Клішчыеўцы
- 14.07.2024, 19:11
І знішчылі штурмавую групу акупантаў.
У Данецкай вобласці ў раёне Клішчыеўкі Сілы абароны змаглі пацясніць расейцаў з пазіцый. Як піша «Фокус», пра гэта ў сваім тэлеграме «Бахмуцкі Дэман» паведаміў баец Сіл абароны Украіны.
«У Клішчыеўцы цяжкія баі зараз працягваюцца максімальна. Оркаў пакуль удалося адкінуць. Таксама была знішчана штурмавая група акупантаў у Часіку, якая паспрабавала выйсці ў новыя для іх лакацыі. Абарона працягваецца», – паінфармаваў ён.
У справаздачы Генштаба УСУ паведамілі, што на Краматорскім кірунку акупанты атакавалі 12 разоў, у раёнах Рыгораўкі, Часівага Яра, Клішчыеўкі і Андрэеўкі, а на Тарэцкім кірунку вораг здзейсніў 13 нападаў непадалёк Сівернага, Нью-Ёрка і Тарэцка.