BE RU EN

«Многія людзі чамусьці блытаюць Поўнач, пра якую гаворыць Буданаў, і Беларусь»

  • 14.07.2024, 19:50

У РНБА Украіны патлумачылі словы Буданава аб новым наступе расейцаў.

Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Андрэй Каваленка пракаментаваў заяву кіраўніка ГУВ Кірыла Буданава пра новы наступ расейцаў з поўначы.

Буданаў адзначыў, што РФ можа пачаць новы напад з поўначы. Паводле ягоных слоў, ігнараваць гэту праблему нельга і тэндэнцыя дастаткова пагрозлівая.

Андрэй Каваленка адзначыў, што «многія людзі» трактавалі словы Буданава так, быццам існуе пагроза наступу з Беларусі на паўночныя вобласці Украіны.

«Многія людзі чамусьці блытаюць Поўнач, пра якую кажа Буданаў, і Беларусь. Гэта розныя рэчы. Пагрозы наступу з Беларусі няма», - напісаў Каваленка.

Апошнія навіны