Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін
- 15.07.2024, 11:34
Яму было 76 гадоў.
Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін, паведамляе nashaniva.com.
Леанід Мацвеевіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1948 года ў Гомелі.
У 1974 скончыў Беларускую кансерваторыю. Быў выкладчыкам менскіх дзіцячых музычных школ №5 (з 1977 г.), №6 (з 1984 г.).
Працаваў у сімфанічным, вакальна-сімфанічным, камерна-вакальным і камерна-інструментальным жанрах, пісаў музыку для дзяцей. Сярод твораў: дзве сімфоніі (1973, 1982), сімфанічная паэма (1978), кантаты «Памяць» на словы Р. Тармолы і Л. Дайнекі (1973) і “Песні юнацтва” на словы Э. Агняцвет (1975), саната для фартэпіяна (1977), вакальны цыкл "Песні беларускага Палесся" на народныя тэксты для барытона і народнага аркестра.
Разам з Ігарам Паліводам быў аўтарам “Раймонды”.