BE RU EN

Расейскія добраахвотнікі прабраліся на аэрадром акупантаў і знішчылі іх тэхніку

  • 18.07.2024, 10:12

Падрабязнасці дыверсійнай аперацыі.

У Пермскім краі РФ байцы легіёна «Свабода Расіі», які ваюе на баку Украіны супраць захопнікаў, зладзілі дыверсійную аперацыю.

На Youtube-канале падраздзялення было апублікаванае відэа аперацыі па знішчэнні расейскай тэхнікі, якая размяшчалася на тэрыторыі вайсковага аэрадрома «Вялікае Савіна».

На відэа байцы адзначылі, што спаленая тэхніка зараз не зможа паехаць на фронт і не будзе выкарыстоўвацца для перавозкі расейскіх вайскоўцаў.

- Цяпер тэхніка не паедзе на фронт і не павязе расейцаў гінуць за хворыя ідэі крамлёўскага карліка. Дзякуй сапраўдным патрыётам сваёй радзімы. Далей - больш, - гаворыцца ў паведамленні легіёна.

Легіён «Свабода Расіі» падзякаваў сваім байцам у Расеі за іх унёсак у барацьбу з акупацыйнымі войскамі, адзначыўшы, што знішчэнне тэхнікі на тэрыторыі Расеі прадухіляе яе выкарыстанне на фронце.

«Пакуль нашыя дроны і артылерыя знішчаюць тэхніку на полі бою, вы не даяце ёй даехаць нават да лініі баявога судакранання. Перадаём кожнаму байцу супраціву падзяку і падтрымку ад легіянераў! Будзьце адважнымі і працягвайце - толькі разам пераможам», - адзначылі прадстаўнікі легіёна.

Апошнія навіны