BE RU EN

У расейскім Екацярынбургу ўспыхнуў пажар на «Уралтрансмашы»

  • 18.07.2024, 11:56

Гэта адзінае прадпрыемства ў РФ, якое выпускае САУ.

У расейскім Екацярынбургу 17 ліпеня ўспыхнуў магутны пажар на прадпрыемстве «Уралтрансмаш», якое выпускае вайсковую тэхніку. Над прадпрыемствам узняўся слуп дыму, піша obozrevatel.com.

Паведамленні аб узгаранні з'явіліся блізу 10:40 па Кіеве (12:40 паводле мясцовага часу), расейскія СМІ публікуюць фота і відэа з месца надзвычайнага здарэння. Паводле іх інфармацыі, плошча пажару складае 420 кв. метраў.

На месца з'ехаліся пажарныя машыны, у МНС РФ пацвердзілі, што іх супрацоўнікі прыбылі на месца.

Таксама паведамляецца, што працоўныя завода эвакуяваліся, пацярпелых няма.

Аб 11:30 у прэс-службе «Уралтрансмаш» заявілі, што пажар ужо ліквідавалі.

«Пры правядзенні дэмантажных работ на тэрыторыі старых складскіх памяшканняў адбылося ўзгаранне. Плошча склала менш за 200 квадратных метраў. Ніхто не пацярпеў, узгаранне ўжо ліквідаванае. Завод працягвае вытворчы працэс у штатным рэжыме», - сцвярджаюць на там.

«Уралтрансмаш» - адно з прадпрыемстваў ВПК Расеі, якое спецыялізуецца на вытворчасці вайсковай тэхнікі і станкоў.

Гэта таксама адзінае прадпрыемства РФ, якое вырабляе САУ (самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі).

Апошнія навіны