BE RU EN

Лідар дэмакратаў у Сенаце ЗША асабіста заклікаў Байдэна зняцца з выбараў

  • 18.07.2024, 12:07

Чак Шумер раіць кіраўніку Белага дома зняцца з гонкі.

Лідар дэмакратаў у Сенаце ЗША Чак Шумер параіў Джо Байдэну зняць сваю кандыдатуру з выбараў прэзідэнта Злучаных Штатаў.

Аб гэтым піша ABC News.

Паводле звестак выдання, у прыватнай размове Шумер сказаў Байдэну ў суботу, што было б лепш, калі б той «адмовіўся ад удзелу ў гонцы».

«Лідар Шумер выклаў пункт гледжання сваёй фракцыі», – піша ABC.

Гэта адбылося пасля асабістай сустрэчы Шумера з прэзідэнтам Байдэнам у Рэхабоце (штат Дэлавэр).

Апошнія навіны