BE RU EN

Прарасейскую еўрадэпутатку выгналі з пасяджэння Еўрапарламента

  • 18.07.2024, 15:47

Праз ганебныя паводзіны.

Адыёзную ультраправую і антыўкраінскую еўрадэпутатку Дыяну Шашааке выгналі з пленарнага пасяджэння Еўрапарламента. Прычынай гэтаму сталі яе скандальныя і недапушчальныя паводзіны ў дачыненні да сваіх калег.

Гэта адбылося падчас дэбатаў аб пераабранні Уршулі фон дэр Ляен на пасаду прэзідэнта Еўракамісіі. Шашааке спрабавала перапыніць выступ дэпутата ад групы «Адраджэнне» Валеры Ае. Таму прэзідэнтка Еўрапарламента Рабэрта Метсола заклікала вывесці Шашааке з залы, каб тая не зрывала пасяджэнне.

Відавочна Шашааке не чакала падобнай рэакцыі, таму працягвала дэманстраваць сваю незадаволенасць.

-Колькі трэба калег, каб вас вывелі з залы? Я думаю, што вы нагаварылі дастаткова, - заявіла Рабэрта Метсола.

Апошнія навіны