BE RU EN

Беларусы скардзяцца на незразумелае падвышэнне коштаў на Wildberries

  • 18.07.2024, 15:55

У апісанні тавару і ў кошыку паказваецца розны кошт.

Беларуска апублікавала ў TikTok ролік, дзе паказала збой у інтэрнэт-краме Wildberries: у апісанні тавару адзін кошт, а аплаціць сэрвіс прапануе іншы, больш высокі. Каментатары расказалі, як прадстаўнікі кампаніі пракаментавалі сітуацыю, піша telegraf.news.

Аўтар роліка паказала некалькі тавараў на Wildberries з такім збоем. Напрыклад, цана за падвесную свяцільню ў апісанні тавару — 20,7 рубля, а заплаціць прапануецца 25.

«Што за трэш зноў на Wildberries, хто ў курсе? Што за накрутка коштаў? - спытала беларуска. І параіла правяраць кошты ў кошыку.

«Мне адказалі «збой сістэмы», суму спішуць, якая першапачаткова была пазначаная», - напісала адна каментатарка.

«Учора ў мяне была сума 12,32 рублі за тавар, а да аплаты выставілі 13,71. У выніку спісалі 12,32, так што можна быць спакойным», - падзялілася іншая.

Трэцяя расказала, што спісваюць грошы ўсё ж больш высокім коштам. Яшчэ адна карыстальніца напісала, што трэба абнавіць праграму, каб праблема знікла, іншая ж параіла выдаліць праграму і зноўку ўсталяваць.

«Нейкі глюк. Але спісваюць грошы коштам тавару, так што не хвалюйцеся», - супакоіў яшчэ адзін карыстальнік TikTok.

Апошнія навіны