Урсулу фон дэр Ляен пераабралі кіраўніцай Еўракамісіі
- 18.07.2024, 16:03
Яе падтрымала большасць еўрадэпутатаў.
Еўрапарламент прагаласаваў за пераабранне Урсулы фон дэр Ляен кіраўніцай Еўракамісіі. Яна прабудзе на пасадзе яшчэ пяць год, паведамляе The Guardian.
За прызначэнне фон дэр Ляен прагаласаваў 401 еўрадэпутат. Супраць было 284, а 15 устрымаліся. Яе перавыбранне на наступны тэрмін прынясе палягчэнне шматлікім сталіцам ЕЗ, якія хацелі далей бачыць фон дэр Ляен у Брусэлі на фоне палітычнай нявызначанасці ў некаторых краінах-сябрах, вайны ва Украіне і занепакоенасці магчымага ўплыву будучых выбараў у ЗША, дадае выданне.
Правацэнтрысцкая «Еўрапейская народная партыя», левацэнтрысцкія сацыялісты і дэмакраты, а таксама ліберальная «Аднавіць Еўропу» заяўлялі аб сваёй падтрымцы фон дэр Ляен. Група «Зялёных» таксама казала, што будзе галасаваць за дзейную прэзідэнтку Еўракамісіі.