Драбкі грыбоў прадаюцца ў менскай краме
- 18.07.2024, 17:32
Кошт здзіўляе.
Хтосьці збірае лісічкі ў лесе даслоўна ваннамі і бясплатна, іншым застаецца цешыцца таму, што даехала ў крамы. Там часам сустракаецца сапраўдная раскоша - 650 рублёў за кілаграм, і грыбы ўсё роўна будуць купляць. Як можна зэканоміць, паказвае беларуская кампанія, якая прадае дробкі грыбоў, адзначае «Онлайнер».
У пластыкавай каробачцы 200 грамаў прадукту, які завуць «дробкі грыбоў». Фасуюць іх на прадпрыемстве ў Лідскім раёне, дзе таксама вырошчваюць вешанкі.
Усярэдзіне пакавання невялікія кавалачкі - так, гэта не цэлыя лісічкі, але і не грыбны пыл, які можа трапіцца на рынку, калі купляць на вагу.
Адно пакаванне каштуе 4,99 рубля, калі пераводзіць у кілаграмы, то выходзіць прыстойных 24,95 рубля.
Цэлыя лісічкі ў краме былі на паліцы практычна ў два разы даражэйшыя — ад 45 да 50 рублёў за кілаграм у залежнасці ад вагі ўпакоўкі.
А на Камароўцы сёння можна было знайсці лісічкі ад 16 рублёў за кілаграм, але, як паказвае практыка, трэба быць гатовым да таго, што тамака могуць трапляцца і цэлыя грыбы, і кавалачкі.