СМІ: Масавыя бунты чакаюцца ў Крыме і шэрагу «гарачых» абласцей РФ
- 21.07.2024, 10:45
У Краснадары празвінеў небяспечны званочак.
У Расеі мясцовыя жыхары пачалі выходзіць на стыхійныя мітынгі, што з'яўляецца «небяспечным званочкам» для Крамля, бо за Краснадарам паўстануць Крым і іншыя рэгіёны РФ, паведамляе dialog.ua.
Першапачаткова жыхары Краснадара проста выказвалі сваю незадаволенасць мясцовым уладам у сувязі з адсутнасцю электраэнэргіі, але з часам пачалі збірацца і праводзіць стыхійныя мітынгі, пра што пішуць пракрамлёўскія ТГ-каналы са спасылкай на ўласныя крыніцы.
У матэрыяле адзначаецца, што некалькі сотняў жыхароў Краснадара такім чынам надумалі прадэманстраваць уласную незадаволенасць і пазіцыю.
Прымаючы да ўвагі тое, што праблемы з электрычнасцю ў Краснадары пачаліся яшчэ восьмага ліпеня, незадаволенасць мясцовага насельніцтва цалкам зразумелая.
Рэсурс паразмаўляў з пэўнымі суразмоўцамі, якія далі тлумачэнне, што праблемы са святлом пачаліся не толькі ў Краснадары.
Згодна з іх словамі, мясцовае насельніцтва павінна паважліва ставіцца да работнікаў адпаведных службаў, якія працуюць над тым, каб вярнуць пастаўкі электраэнэргіі.
У сваю чаргу намеснік губернатара Краснадарскага краю заявіў: «У выніку спякоты, а таксама састарэлага абсталявання не заўсёды атрымліваецца хутка развязваць праблемы. Мы хочам звярнуцца да ўсіх жыхароў з просьбай не разгойдваць сітуацыю».
Апроч іншага, крыніца дадала, што такога кшталту пратэсты трэба чакаць на тэрыторыі незаконна анэксаванага Расеяй Крымскага паўвострава, а таксама іншых патэнцыйна «гарачых рэгіёнаў» краіны.
Таксама назіраецца тэндэнцыя да нарастання незадаволенасці сярод мясцовага насельніцтва. А ў зімовы перыяд сітуацыя можа быць яшчэ больш складанай.