BE RU EN

Колькі будынкаў можна набыць у Беларусі за 40 рублёў?

  • 21.07.2024, 12:02

У Дзяржкаммаёмасці агучылі дакладную лічбу.

Начальніца ўправы па працы з дзяржаўнай маёмасцю Дзяржкаммаёмасці Алена Губарэвіч паведаміла, што ў Беларусі ў рэестры знаходзіцца 551 аб'ект дзяржаўнай нерухомасці. Часта такія будынкі абываюць нават фізічныя асобы, каб там жыць.

Прычым зрабіць гэта часам можна нават без рэканструкцыі. Проста набыць і жыць, афіцыйна перавёўшы ў жылы фонд. Але таксама магчымы варыянт, калі аб'ект зносіцца, а ўжо на яго месцы будуецца жылы дом.

Са слоў чыноўніцы, набыць аб'ект нерухомасці дзяржаўнай уласнасці можна праз аўкцыён. «Іх удзельнікамі могуць быць грамадзяне, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама замежныя інвестары», - расказала прадстаўніца Дзяржкаммаёмасці.

Але, са слоў Алены Губарэвіч, толькі ў 66,2% выпадкаў удзельнікам аўкцыёну ўдаецца набыць дзяржмаёмасць, якая прадаецца, за стартавую — адну базавую адзінку (40 рублёў). У астатніх выпадках кошт у выніку канкурэнцыі вырастае.

Пры гэтым старшыня Семукацкага сельскага выканаўчага камітэта Магілёўскага раёна Тамара Укружская 5 лютага ў эфіры беларускай тэлевізіі расказала, якія падводныя камяні ўтойваюць прапановы набыць домік у вёсцы ўсяго за адну базавую адзінку (а сёння гэта 40 рублёў), якія рэгулярна паступаюць беларусам. У адзінай базе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі такіх прапаноў зараз - некалькі сотняў.

Апошнія навіны