BE RU EN

У Беларусі могуць забараніць продаж сувенірных грошай

  • 21.07.2024, 17:09

Чаму?

Падробленыя купюры маюць як падабенствы, так і істотныя адрозненні ад сапраўдных грашовых знакаў Нацбанка.

Сувенірныя банкноты змяшчаюць надпісы «дублёў», «цублёў», «souvenir money of Belarus» і іншыя. Паводле звестак МУС, за першыя шэсць месяцаў гэтага года зарэгістраваныя 340 выпадкаў збыту такіх падробак. З іх 132 выпадкі датычацца банкнотападобных вырабаў, якія імітуюць беларускія рублі.

Нягледзячы на прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца, касіры гандлёвых аб'ектаў не заўсёды звяртаюць увагу на элементы абароны нацыянальнай валюты.

МУС ініцыявала забарону на продаж такіх вырабаў на розных гандлёвых пляцоўках і аб'ектах. Установа заклікае грамадзянаў праяўляць пільнасць і ўважлівасць пры разліках грашыма гатоўкай.

Апошнія навіны