BE RU EN

Зяленскі пра Пуціна: Я не думаю, што ён вельмі разумны

  • 21.07.2024, 17:38

Прэзідэнт Украіны назваў расейскага дыктатара «прагматычным забойцам».

Уладзімір Пуцін вельмі любіць уладу, і гэта не вельмі разумна. Такое меркаванне ў інтэрв'ю, апублікаваным 20 ліпеня на YouTube-канале «BBC News Україна», выказаў кіраўнік Украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі.

«Гэта вельмі прымітыўна – чапляцца ўсім, чым ты можаш. Ён чапляецца колькасцю закатаваных людзей ва Украіне, а да гэтага была Чачня, а пасля была Грузія, Абхазія і шмат розных канфліктаў […] Масавыя забойствы, катаванні дзеля таго, каб трымацца ва ўладзе, – падкрэсліў Зяленскі. – Нават калі ты хочаш утрымаць сваю ўладу, трэба навучыцца рабіць гэта без ахвяраў. І таму я не думаю, што ён вельмі разумны. Ён – бязлітасны. А не вельмі разумны і бязлітасны – гэта яшчэ больш небяспечна. Таму я ўважаю яго за небяспечнага».

Паводле словаў прэзідэнта, хоць Пуцін нічога не выконвае, а «аддае загады», гэта «не вызваляе яго ад адказнасці».

«Я не думаю, што ў забойцаў ёсць нейкія асаблівасці. Гэта не пра талент [...]. Мы гаворым пра забойцаў. Яны розныя. Ёсць эмацыйныя, а ёсць вельмі прагматычныя. Я сказаў бы, што ён – прагматычны забойца», – указаў Зяленскі.

Апошнія навіны