У месцах адпачынку Менска з'явілася конная міліцыя
- 21.07.2024, 17:50
Фотафакт.
Менчукі і госці горада з цікавасцю назіралі за нарадам кавалерыйскай групы роты ППСМ Цэнтральнага РУУС Менска, які нёс службу ў парках Янкі Купалы і Горкага, а таксама ўздоўж праспекта Незалежнасці, расказалі ў ГУУС Менгарвыканкама.
Міліцыянты сачылі за правапарадкам. Паведамляецца, што калі неабходна правесці прафілактычную гутарку або зрабіць затрыманне правапарушальніка, яны могуць спешыцца або перавесці каня на рысь.