Еўразвяз заявіў пра неабходнасць уз'яднання Кіпра
- 21.07.2024, 19:09
На аснове адпаведных рэзалюцый Рады бяспекі ААН.
Еўразвяз заклікаў да аб'яднання намаганняў для дасягнення справядлівага, усёабдымнага і жыццяздольнага ўрэгулявання праблемы падзеленага Кіпра на аснове адпаведных рэзалюцый Рады бяспекі ААН.
Адпаведную заяву апублікавала Еўрапейская служба знешніх справаў.
Еўразвяз апублікаваў заяву з нагоды 50-й гадавіны аперацыі Турцыі на востраве.
«Сёння Кіпр, дзяржава-сябра ЕЗ, застаецца падзеленым, што мае далекасяжныя наступствы, у першую чаргу для народа Кіпра.
Гвалтоўны падзел ніколі не можа быць выйсцем. Надзея на лепшую будучыню, на аб'яднаны Кіпр, усё яшчэ існуе», – гаворыцца ў заяве.
ЕЗ адзначыў, што ў кантэксце намаганняў пад кіраўніцтвам ААН усе зацікаўленыя бакі, сярод іншых дзве кіпрскія супольнасці, «тэрмінова маюць патрэбу ў сапраўднай прыхільнасці» да мірнага ўрэгулявання на аснове адпаведных рэзалюцый Рады Бяспекі ААН.
«На фоне шырокіх геапалітычных зрухаў і крызісаў мы павінны аб'яднаць намаганні для дасягнення справядлівага, усёабдымнага і жыццяздольнага ўрэгулявання кіпрскай праблемы ў рамках ААН на карысць усяго народа Кіпра, а таксама для стабільнасці і бяспекі ва Усходнім Міжземнамор'і», – гаворыцца ў паведамленні.