BE RU EN

У Львове развітваюцца з Ірынай Фарыён

  • 21.07.2024, 20:10

Жанчына загінула ў пятніцу пасля замаху.

Сёння, 21 ліпеня, у Львове прайшла цырымонія развітання з украінскай мовазнаўцай Ірынай Фарыён. Жанчына загінула ў пятніцу пасля замаху на яе жыццё.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Паводле звестак карэспандэнта РБК-Украіна, на развітанне з Фарыён прыйшло вельмі шмат людзей. Для бяспекі на месцы вартуе паліцыя.

Развітанне з мовазнаўцай і былой народнай дэпутаткай праходзіць у Гарнізонным храме Святых Апосталаў Пятра і Паўла.

А пахаванне загінулай ад замаху дзяячкі пачнецца ў панядзелак, 22 ліпеня, а 14-й у Гарнізонным храме Святых Апосталаў Пятра і Паўла.

Апошнія навіны