BE RU EN

Спікер Джонсан: Рэспубліканцы могуць аспрэчыць замену Байдэна на выбарах

  • 21.07.2024, 20:25

У некаторых штатах «немагчыма проста так замяніць кандыдата» ў прэзідэнты ЗША.

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША ад рэспубліканцаў Майк Джонсан пацвердзіў, што любая спроба дэмакратаў вылучыць новага кандыдата ў прэзідэнты замест Джо Байдэна, хутчэй за ўсё, натыкнецца на юрыдычныя праблемы.

Пра гэта ён сказаў ABC News.

Паводле ягоных словаў, у кожным штаце дзейнічае свая сістэма, і ў некаторых з іх «немагчыма проста так замяніць кандыдата» ў прэзідэнты ЗША.

Ён выказаў меркаванне, што было б незаконна, паводле законаў некаторых штатаў, каб «жменька людзей пайшла ў задні пакой» і замяніла яго, бо ім больш не падабаецца кандыдат.

«Гэта не тое, як гэта павінна працаваць. Таму я думаю, што яны сутыкнуцца з некаторымі юрыдычнымі перашкодамі прынамсі ў некалькіх з гэтых юрысдыкцый», – заявіў Джонсан.

Беручы гэта да ўвагі, дадаў ён, у дэмакратаў узнікнуць юрыдычныя праблемы, бо «будуць прыведзеныя пераканальныя аргументы, што гэтага не павінна адбыцца».

Апошнія навіны