BE RU EN

Байдэн назваў свайго пераемніка ў прэзідэнцкай гонцы

  • 21.07.2024, 21:31

Сам прэзідэнт ЗША сёння абвясціў пра зняцце сваёй кандыдатуры.

Цяперашні кіраўнік адміністрацыі ЗША Джо Байдэн, заявіўшы пра намер пакінуць прэзідэнцкую гонку, назваў Камалу Харыс сваёй пераемніцай на выбарах. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу ў сацыяльнай сетцы X.

Пастанову пра вылучэнне павінна прыняць нацыянальная канвенцыя Дэмакратычнай партыі.

«Маёй самай першай пастановай у якасці кандыдата ад [Дэмакратычнай] партыі ў 2020 годзе было абраць Камалу Харыс сваёй віцэ-прэзідэнткай. І гэта была найлепшая пастанова, якую я прыняў. Сёння я хачу выказаць сваю поўную падтрымку і ўхваленне кандыдатуры Камалы ад нашай партыі сёлета», – напісаў ён.

Як паведамляў Charter97.org, Джо Байдэн абвясціў пра выхад з выбарчай гонкі.

Апошнія навіны