На працоўным месцы памёр памочнік генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ
- 22.07.2024, 15:50
Нядаўна яго абвінавацілі паводле палітычнага артыкула.
18 ліпеня на працы памёр Валерый Бойша. Яму было 59 гадоў. Аб раптоўнай смерці памочніка генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ паведаміла "Гомельская вясна".
Са слоў праваабаронцаў, такія сумныя наступствы мела гісторыя прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ - самога Бойшы і рэдактара заводскай газеты Святланы Богуш.
Іх судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджванне, вытворчасць, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КоАП РБ.