CNN: Усе лідары Дэмакратычнай партыі падтрымалі Харыс
- 22.07.2024, 9:08
На яе прэзідэнцкую кампанію ўжо сабралі $47 мільёнаў.
Усе 50 кіраўнікоў штатаў Дэмакратычнай партыі падтрымалі Камалу Харыс як новую кандыдатку ў прэзідэнты ЗША ад партыі, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.
Адзначаецца, што такі сігнал падтрымкі з'яўляецца апошняй прыкметай таго, што лідары партыі спрабуюць аб'яднацца вакол дзейнай віцэ-прэзідэнткі.
Нягледзячы на падтрымку прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, пакуль невядома, ці стане яна афіцыйнай кандыдаткай і які працэс партыя будзе выкарыстоўваць для выбару альтэрнатывы, піша CNN.
Раней агенцтва Associated Press паведаміла, што амерыканцы сабралі ўжо блізу 47 мільёнаў даляраў дробных ахвяраванняў на перадвыбарную кампанію Харыс.