Сітуацыя на мяжы Польшчы і Беларусі змянілася
- 22.07.2024, 12:17
Чарга моцна вырасла.
На раніцу панядзелка 8:00, на памежным пераходзе «Берасце» знаходзіцца 350 легкавікоў, паведамляе сайт памежнага камітэта.
Аўтобусаў на мяжы стаіць 60.
На памежным пункце «Казловічы» - 300 грузавікоў.
У Каменным Логу на мяжы з Літвой — 140 легкавікоў, тры аўтобусы і 690 грузавікоў.
У Беняконях стаіць 75 легкавікоў і амаль у дзесяць разоў больш грузавікоў (725).
На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чаргі перад пераходам з легкавушак і аўтобусаў няма, але стаіць 290 грузавікоў.