Апытанне: Трамп або Харыс
- 22.07.2024, 10:16
Амерыканцы адказваюць на галоўнае пытанне.
Камала Харыс, якая можа стаць кандыдаткай ад дэмакратаў пасля зняцця з прэзідэнцкіх выбараў Джо Байдэна, паводле апытанняў, з нязначным адрывам (2%) адстае ад кандыдата рэспубліканцаў Дональда Трампа. Пра гэта 21 ліпеня паведамляе The Hill.
Як відаць са звестак апытанняў у ЗША, якія правяло The Hill і праект Decision Desk HQ (DDHQ), Трамп, які афіцыйна стаў кандыдатам ад рэспубліканцаў 19 ліпеня, апярэджвае Харыс на 2 пункты - 47% падтрымкі супраць 45%. Са слоў журналістаў, прапорцыі сіл прыкладна такія, якія былі паміж Трампам і Байдэнам (46% супраць 43,5%).
Калі ж у апытанне ўключыць незалежнага кандыдата Роберта Ф. Кэнэдзі, то адрыў Трампа ад Харыс узрастае да 5,7 пункта - прыкладна 43% супраць 37% (тады як Кэнэдзі падтрымалі б каля 6%).