У Падмаскоўі невядомы зладзіў «дэкамунізацыю»
- 22.07.2024, 11:16
Знёс галаву Сталіна кувалдай.
У Звенігорадзе, што ў Падмаскоўі, расеец абезгаловіў кувадлам помнік Сталіну. Таксама дасталася і каменнаму бюсту Леніна, піша 24 канал.
Высветлілася, што абодва помнікі ўсталяваныя ў расейскім горадзе незаконна - як грамадская ініцыятыва. Манумент Сталіну ўжо неаднаразова станавіўся аб'ектам крытыкі жыхароў горада.
Дэкамунізацыя ў Звенігорадзе
Як паведамляюць расейскія СМІ, помнік Сталіну ўстанавілі за прыватныя сродкі групы "Помнім сваіх герояў" летам 2023 года. Размешчаны ён сімвалічна на Савецкай вуліцы. Афіцыйна ўлады ўстаноўку не ўзгаднялі, але і нішчыць манумент не сталі - яго паабяцалі перанесці ў будучую “Алею славы”.
Яшчэ з першых дзён помнік выклікаў неадназначную рэакцыю мясцовых жыхароў, многія з якіх асудзілі такую ініцыятыву. Некалькі грамадскіх арганізацый і зусім патрабавалі прыбраць помнік. А ў сакавіку 2024 года - у гадавіну смерці Сталіна, бюст сапсавалі фарбай, выправіўшы прозвішча дыктатара на “Сралін”.
І вось 21 ліпеня невядомы мужчына ў клятчастай кашулі з дапамогай кувалды знёс галаву Сталіна, а таксама моцна пашкодзіў помнік Леніну.