Камала Харыс пачала кампанію з рэкорду
- 22.07.2024, 11:35
Удалося сабраць вялізную суму грошай.
Дэмакратычнай партыі ЗША ўдалося сабраць на платформе для невялікіх донараў ActBlue звыш $55 млн з моманту абвяшчэння Джо Байдэнам аб выхадзе з перадвыбарнай гонкі. Гэта рэкордная сума за адзін дзень у 2024 годзе.
Інфармацыю аб зборах падае Politico. За першыя пяць гадзін пасля абвяшчэння было сабрана $27,5 млн. Пазней ActBlue паведаміла, што менш чым за дзень удалося сабраць $46,7 млн, што ўжо было дзённым рэкордам для 2024 года. Грошы накіроўваюцца як на кампанію Камалы Харыс, якая стартавала, так і на кампаніі іншых дэмакратаў, якія будуць мець удзел у выбарах.
Як піша Politico, прыток сродкаў адлюстроўвае «энтузіязм дэмакратаў, якога мы дагэтуль не бачылі ў гэтым цыкле». Сабраная сума параўнальная з «найлепшымі днямі платформы за ўвесь час», але пакуль ніжэйшая за рэкорд 2020 года. Тады пасля смерці найстарэйшага чвльца Вярхоўнага суда ЗША Рут Бэйдэр Гінзбург было сабрана $70,6 млн.