Яшчэ адну начальніцу Мазырскага НПЗ будуць судзіць
- 22.07.2024, 14:32
Ізноў за «экстрэмізм».
У раскладзе суда Мазырскага раёна з'явілася чарговая адміністрацыйная справа паводле абвінавачання ў «распаўсюджанні інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КоАП Беларусі). Перад судом паўстане начальніца аддзела сацыяльнага развіцця і карпаратыўнай эстэтыкі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Лілія Васільеўна Драгель.
У тым, што будуць судзіць менавіта начальніцу МНПЗ сумневаў няма - Кіберпартызаны пацвердзілі «Флагштоку», што ў Мазырскім раёне ёсць толькі адзін чалавек з такім імем, прозвішчам і імем па бацьку.
Працэс прызначаны на 24 ліпеня. Цяпер імя начальніцы застаецца сярод кіроўных кадраў на сайце МНПЗ.
Раней яна працавала начальніцай рэдакцыйнага выдавецкага аддзела Мазырскага НПЗ. Лілія Драгель неаднаразова ўдзельнічала ў правядзенні выбарчых кампаній: была намесніцай старшыні выбарчай камісіі - як мінімум у 2016 і 2019 (выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў), прысутнічала ва ўчастковай выбарчай камісіі ў 2018 годзе (выбары ў мясцовыя Саветы).
Ейны муж Ігар Драгель таксама працуе на МНПЗ - начальнікам юрыдычнай службы, а ў 2023 годзе чарговым разам быў пераабраны старшынём назіральнай рады прадпрыемства.
Зводгуках працоўных, пара Драгеляў яны не вельмі любяць і завуць «прыстасаванцамі», мяркуюць, што тыя паводзяць сябе як «цары».