BE RU EN

Беларусам будуць адключаць святло

  • 22.07.2024, 22:20

Энэргетыкі расказалі, у чым справа.

У Беларусі пасля нядаўняга ўрагану выпрабуюць яшчэ адзін спосаб падвышэння надзейнасці энэргасістэмы ў такія перыяды. Энэргетыкі будуць загадзя ліквідоўваць дрэвы, якія могуць упасці на лініі электраперадачы. Пра гэта расказаў намеснік міністра энэргетыкі Дзяніс Мароз, паведамляе тэлеграм-канал Мінэнерга.

.

Пакуль гэтую практыку ўводзяць у Гомельскай вобласці. У час такіх работ будуць адключаць святло ў жылых дамах.

"Насельніцтва будуць інфармаваць аб часовых адключэннях электразабеспячэння ў выпадку ліквідацыі дрэў, якія пагражаюць падзеннем на лініі электраперадачы ў Гомельскай вобласці", - расказалі энэргетыкі.

Апошнія навіны