BE RU EN

Тысячы ўкраінцаў прыйшлі развітацца з Ірынай Фарыён

  • 22.07.2024, 15:27

Відэафакт.

У панядзелак, 22 ліпеня, у Львове адбылося пахаванне мовазнаўцы і былой народнай дэпутаткі Украіны Ірыны Фарыён, якую невядомы застрэліў 19 ліпеня. Пра гэта паведаміла «Суспільне».

Абрад пахавання пачаўся а 14:00 у Гарнізонным храме святых апосталаў Пятра і Паўла. Аднак людзі пачалі збірацца каля храма за гадзіну да развітання.

Развітацца з грамадскай дзеячкай прыйшлі родныя, калегі, аднапартыйцы і прыхільнікі Фарыён з розных гарадоў Украіны.

Апошнія навіны