BE RU EN

Страты расейцаў на фронце зноў б'юць рэкорды

  • 22.07.2024, 15:57

За мінулы тыдзень вызначыліся два тыпы ўзбраенняў.

Украінскія вайскоўцы працягваюць паспяхова знішчаць варожую тэхніку, наносячы значную шкоду расеійскім акупантам. Сілы абароны Украіны дэманструюць выключную адвагу і эфектыўнасць.

На мінулым тыдні, з 15 да 21 ліпеня, было зафіксавана два рэкорды ў стратах тэхнікі ў ворага. Гэтую інфармацыю апублікаваў папулярны ўкраінскі блогер Раман Шрайк, які падаў звесткі пра знішчаную аўтамабільную тэхніку і беспілотныя лятальныя апараты.

За мінулы тыдзень расейскія акупанты страцілі 515 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Таксама было знішчана 327 беспілотнікаў.

Апошнія навіны