Лідар шахцёраў «ДНР» расказаў расейцам «нязручную праўду»
- 23.07.2024, 14:07
Крэмль робіць усё магчымае, каб на Данбасе адбылося антырасейскае паўстанне.
Лідар так званага «прафсаюза шахцёраў «ДНР» Аляксандр Васькоўскага ў інтэрв'ю аднаму з расейскіх блогераў расказаў, як менавіта Расея пабудавала схему рабавання Данбаса пасля 2014 года, калі акупацыйная адміністрацыя РФ узяла прамысловасць рэгіёна пад свой кантроль.
Калабарант, які перайшоў на бок Расеі, праз 10 гадоў пасля пачатку акупацыі Данбаса прызнаецца, што замест росквіту Масква прынесла на Усход Украіны галечу і разруху. Больш за тое, паводле ягоных слоў, Расея робіць усё магчымае, каб на Данбасе адбылося антырасейскае паўстанне, піша dialog.ua.
Паводле ягоных слоў, расейцы пачалі за бясцань вывозіць вугаль і метал. Частка прадпрыемстваў была знішчаная і распілаваная на металалом, якія таксама вывезлі ў Расею.
На прызнанне калабаранта звярнуў увагу ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі, са слоўякога менавіта для гэтага Расея і развязала вайну: каб абрабаваць адзін з найбагацейшых рэгіёнаў Украіны.
«За 8 гадоў Данбас абрабавалі так, што шахцёры і металургі сталі жабракамі. З Данбаса вывозілі вугаль, метал. Барадай, Суркоў і яшчэ шэраг людзей у адміністрацыі прэзідэнта здабылі цэлыя багацці на гэтым», - прызнаўся прыхільнік Расеі Васькоўскі.
Вось для гэтага Расея і развязала ўсю гэтую вайну. І «клопат пра людзей Данбаса» напраўду выглядае менавіта так.