BE RU EN

Новы прэм'ер Эстоніі: Мы будзем падтрымліваць Украіну да яе перамогі

  • 23.07.2024, 19:52

Крыстэн Міхал таксама паабяцаў павялічыць выдаткі на абарону.

Новы прэм'ер Эстоніі Крыстэн Міхал заявіў, што ўрад краіны будзе падтрымліваць Украіну да яе перамогі ў вайне.

Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю Reuters.

«Мы будзем падтрымліваць Украіну да яе перамогі ў гэтай вайне. Мы ў гэтай вайне надоўга, спадзяюся, і нашыя хаўруснікі таксама», - сказаў кіраўнік урада Эстоніі.

Са слоў Міхала, урад можа паспрабаваць сабраць блізу 1 млрд еўраў на закуп боепрыпасаў для Эстоніі, згодна з планам, які будзе распрацаваны да верасня.

«Пасланне нашым ворагам: Эстонія добра абароненая, мы павялічым нашы выдаткі на абарону», - дадаў ён.

Апошнія навіны